Тэматыка выставы лірычная: беларускія святы, біблейскія вобразы. Тэхніка стварэння – туш і аловак. Увогуле, Усевалад Швайба і Тамара Дзяменцьева малююць карціны таксама фарбамі і маслам, займаюцца скульптурай і разьбярствам. Мастакі з’яўляюцца членамі моладзевай секцыі Беларускага саюза мастакоў. Усевалад Швайба працуе выкладчыкам дызайна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
На адкрыцці выставы Усевалад Швайба зазначыў, што яму падабаецца мастацтва, таму што простае можна зрабіць складаным. Задачы, якія ён ставіць перад сабой першапачаткова, змяняюцца ў працэсе працы. У выніку з’яўляюцца на свет работы, якія добра ацэньваюць яго калегі, студэнты і госці выстаў.
Выстава ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце для Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай – гэта погляд на сябе збоку. Нягледзячы на тое, што работы былі сабраныя не па адной тэматыцы, а стылістычна, яны прыцягнулі ўвагу наведвальнікаў выставы.