Iван Iванавiч Русачак - выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва ГрДУ iмя Янкi Купалы.
Працы маладога мастака Iвана Русачака прымалi ўдзел у шматлiкiх выставах, якiя былi арганiзаваны ў нашай краiне i за яе межамi. Сярод iх - рэспублiканская выстава Беларускага саюза мастакоў "Восень" (2004 г.), "Фактура" - галерэя Брама Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi (2005 г.), выстава графiкi музея Фларыян (Фларэнцыя, Iталiя, 2005 г.), выстава беларускай графiкi "Ventzi art" (Познань, Польшча, 2006 г.), выстава эстампа ў музеi друку (Нью-Йорк, ЗША, 2007 г.), "Эстамп" трыенале графiкi (Прага, Чэхiя, 2007 г.).
Графiчныя работы Iвана Русачака прадстаўлены ў экспазiцыях музеяў i выставачных залаў розных краiн: Музеi сучаснага мастацтва (Беларусь), Нацыянальным музей Арменii, Музеi сучаснага мастацтва (Нью-Йорк, ЗША), Музеi эстампа (Стамбул, Турцыя), Дзяржаўным доме лiтаратараў (Масква, Расiя), Музеi сучаснага мастацтва (Пекiн, Кiтай), а таксама ў галерэях Польшчы, Германii, Бельгii, Галандыi, Iталii, Францыi, Японii, Канады, Iзраiля.
Майстэрства мастака Iвана Русачака ўдастоена многiх узнагарод: прыз "Залаты дубль" Мiнiстэрства iнфармацыi i друку Рэспублiкi Беларусь на выставе кнiжных iлюстрацый "Мастак i кнiга" (2005 г.), другая прэмiя - на XXI Мiжнароднай бiенале сучаснага экслiбрыса музея замка Мальборк (Польшча, 2007 г.), спецыяльны прыз "Мурсiдэ Iцмелi" на 2-м Мiжнародным конкурсе экслiбрыса "Анкара-2007" (Турцыя), а таксама Гран-пры на 6-м бiенале эстампа выставачнага цэнтра музея друку (Нью-Йорк, ЗША, 2007 г.).