“МУРАШНІК”
Аблічча студэнтаў у мурашніку самае разнастайнае. Сярод некалькі дзесяткаў відаў студэнтаў ёсць і карлікі, якія робяць маленькія графічныя творы не больш за 30 санціметраў па вялікай старане з вялікай колькасцю дробязей, і ёсць волаты, якія ствараюць манументальныя палотны вялізныя па плошчы са значнымі затратамі фарбаў. Усе жыхары мурашніку рознага колеру. Ёсць студэнты белаватыя, ёсць амаль празрыстыя, глянцава-чорныя, аднакаляровыя, двухколерныя, а ёсць колеру вясёлкі. Разнастайны формы галавы і прапорцыі цела. Усе жыхары мурашніку маюць сваю хуткасць стварэння шэдэўраў. Асабліва добра гэта бачна напрыканцы кожнага семестра перад праглядам. Разнастайны і спосабы здабывання духоўнага пажытку. Адрозніваюцца не толькі асобныя прадстаўнікі мурашніку, якія ствараюць групы, але і самі групы – і па колькасці жыхароў, і па арганізацыі абшчыны. Чым больш насельніцтва мурашніка, тым складаней арганізаваць яго дзейнасць, так як усе з’яўляюцца прыхільнікамі розных накірункаў у выяўленчым мастацтве.
Выстава прэзентуе творчасць студэнтаў факультэта выяўленчага мастацтва і дызайну.
Аўтары выставы: Буйвід Віталій, Касцецкая Аляксандра, Кукалевіч Вольга, Луневіч Павел, Эйсмант Арцем.